23 снежня 2024, панядзелак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэды абураныя прысутнасьцю Навумава на чэмпіянаце ў Швэйцарыі

7

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзыдэнта праваабарончай ініцыятывы Östgruppen Марціна Ўглы, надрукаванай у шэрагу швэдзкіх выданьняў.

«Östgruppen» — вядомая ў Эўропе некамэрцыйная арганізацыя, якая садзейнічае разьвіцьцю дэмакратыі і ўмацаваньню правоў чалавека ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, перадае «Радыё Свабода».

Як гаворыцца ў заяве, 7—9 траўня ў Бэрне ў рамках усясьветнага хакейнага першынства будзе працаваць кангрэс МХФ, на якім адбудзецца галасаваньне па краінах — кандыдатках на правядзеньне чэмпіянату ў 2014 годзе. Сёньня ж у штаб-кватэры Міжнароднай фэдэрацыі пройдзе генэральная прэзэнтацыя заявак. Заяўку ад Беларусі будзе прэзэнтаваць старшыня нацыянальнай фэдэрацыі хакею Ўладзімер Навумаў.

Колішні беларускі міністар унутраных спраў уваходзіць у сьпіс тых беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЭЗ і ЗША. Ён падазраецца ў дачыннасьці да зьнікненьня чатырох беларускіх апазыцыянэраў, сярод якіх генэрал міліцыі Юры Захаранка. Апошні зьнік роўна 10 гадоў таму, 7 траўня 1999 году.

Швэйцарыя хоць і ня сябра ЭЗ, але яна падтрымала санкцыі Зьвязу. Тым ня менш, абураюцца швэдзкія праваабаронцы, Навумаў безь ніякіх перашкодаў прыбыў у гэтую краіну, піша сайт newsdesk.se.

«Тая інэрцыя, якая назіраецца ў кіраўніцтве Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе, выклікае расчараваньне.. Навумава пачалі падазраваць у злачынстве ня сёньня, а шмат гадоў таму. Тым ня менш, заклікі праваабаронцаў не дазволіць гэтаму чалавеку ўезд у Швэйцарыю былі праігнараваныя», — падкрэсьлівае Марцін Угла.

Паводле Марціна Углы, спартовыя арганізацыі павінны адпавядаць міжнародным прынцыпам у галіне абароны правоў чалавека. Такія людзі, як Навумаў, не павінны мець доступу да мерапрыемстваў кшталту чэмпіянату сьвету, лічыць праваабаронца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках