Арыштаваныя лідэры Саюза палякаў Беларусі
2- 23.06.2009, 17:45
Арыштаваныя намеснік старшыні СПБ Мячыслаў Яскевіч, прэс-сакратар Саюза палякаў Ігар Банцэр, журналісты польскіх выданняў «RzeczPospolita» Анджэй Пісальнік і «Gazeta Wyborcza» Анджэй Пачобут.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэраў Саюза палякаў прыкладна ў 16:30 на трасе Гародня-Менск на скрыжаванні каля Шчучына, паведамляе «Радыё Свабода».
Як паведаміў па тэлефоне Анджэй Пачобут, іх павезлі ў Шчучынскі РАУС. Журналіст лічыць, што супрацоўнікі міліцыі пакуль не ведаюць, як канкрэтна аформіць іх затрыманне. Ён таксама паведаміў, што ўсе чацвёра накіроўваліся ў Івянец на сход мясцовай арганізацыі СПБ на чале з Анжалікай Борыс.