6 траўня 2024, панядзелак, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Банцар: Улады ігнаруюць Саюз палякаў у Беларусі

3

Начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў і грамадскіх аб'яднанняў адміністрацыі прэзідэнта Іосіф Буко ў рэзкай форме адмовіў Саюзу палякаў у Беларусі ў дыялогу.

Адказ з прэзідэнцкай адміністрацыі датаваны яшчэ 8 красавіка, адзначае «Беларускі партызан».

15 сакавіка ў Гародні адбыўся 7 з'езд непрызнанага ўладамі грамадскага аб'яднання «Саюз палякаў у Беларусі». Ад імя амаль 200 дэлегатаў з'езду лідэр арганізацыі Анжаліка Борыс накіравала на імя Аляксандра Лукашэнкі прапанову пачаць дыялог па вырашэнні шматгадовага канфлікту.

«Мы лічым, што толькі дыялог, які вядзецца на ўмовах узаемнай павагі, з'яўляецца шляхам да вырашэння шматгадовага канфлікту, які не патрэбен ні Саюзу палякаў, ні дзяржаўнай уладзе Рэспублікі Беларусь. Гэты канфлікт нікому з бакоў не прыносіць ніякай карысці, наадварот, з'яўляецца адной з прычынаў нацягнутых адносінаў паміж рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча. Мы ж, як палякі, але адначасова лаяльныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, зацікаўленыя ў тым, каб адносіны паміж двума краінамі былі як мага лепшымі», - кажацца ў лісце, двойчы адпраўленым на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Двойчы адказваў Іосіф Буко. У апошнім лісце ад 8 красавіка чыноўнік абвесціў, што зварот незарэгістраванай арганізацыі, падпісаны чалавекам, які прысвоіў сабе статут кіраўніка арганізацыі, разглядацца нават не будзе.

«На нашую думку, такі адказ уладаў сведчыць пра тое, што яны не зацікаўленыя ў канструктыўным вырашэнні сітуацыі вакол Саюза палякаў у Беларусі. Нягледзячы на неаднаразовыя звароты з боку кіраўніцтва СПБ да прадстаўнікоў беларускай улады, у тым ліку да самога Аляксандру Лукашэнкі, мы не атрымалі ў адказ ніякіх пазітыўных сігналаў, а наадварот, адмаўляючыся прыняць зварот, улады ў чарговы раз ігнаруюць тую непрыемную сітуацыю, якая склалася вакол СПБ, і фактычна выкрэсліваюць з грамадскага жыцця тысячы грамадзянаў Беларусі, якія з'яўляюцца чальцамі нашай арганізацыі. Гэта вельмі сумна і непрыемна. Аднак мы спадзяемся, што ўлады Беларусі ў межах лібералізацыі і пацяплення адносінаў з Захадам раней ці пазней усё ж будуць вымушаныя вярнуцца да праблемаў польскай меншасці ў Беларусі і вырашыць іх канструктыўным чынам. Хачу падкрэсліць, што кіраўніцтва Саюза Палякаў у Беларусі адкрытае да дыялогу з кожным, хто можа і хоча пасадзейнічаць вырашэнню складанай сітуацыі вакол СПБ», - заявіў прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках