26 лiстапада 2026, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, як дапамога іншым уплывае на наша самаадчуванне

Навукоўцы высветлілі, як дапамога іншым уплывае на наша самаадчуванне

Невялікія знакі ўвагі часта значаць вельмі шмат.

Невялікія праявы дабрыні — кубак кавы для калегі, кароткае паведамленне або некалькі хвілін уважлівай размовы — могуць значыць для чалавека значна больш, чым мяркуе той, хто іх робіць. Пры гэтым дапамога іншым звязаная і з самаадчуваннем самога таго, хто дапамагае, піша Psychology Today (пераклад — сайт Charter97.org).

Невялікія знакі ўвагі часта здаюцца нязначнымі таму, хто іх робіць. Аднак людзі могуць адчуваць куды мацнейшую ўдзячнасць і радасць, чым чакаюць ініцыятары такіх учынкаў.

Гэта пацвярджаюць даследаванні. У працы 2023 года, апублікаванай у Journal of Experimental Psychology, удзельнікі частавалі незнаёмцаў гарачым шакаладам. Тыя, хто дарыў напой, меркавалі, што атрымальнікі будуць рады, але ўзровень іх удаячнасці аказаўся значна вышэйшы за чаканы.

Дапамога іншым звязаная не толькі з дабрабытам тых, хто яе атрымлівае, але і з добрым самаадчуваннем тых, хто дапамагае.

Для добрага ўчынку не патрэбная асаблівая нагода

Метааналіз больш як 200 даследаванняў, апублікаваны ў часопісе Psychological Bulletin у 2020 годзе, таксама выявіў устойлівую сувязь паміж добрымі ўчынкамі і псіхалагічным дабрабытам.

Лепш не чакаць асаблівай нагоды або вольнага часу. Часам дастаткова выдзеліць 15 хвілін, каб выслухаць блізкага, падтрымаць чалавека ў складанай сітуацыі або падзякаваць таму, чые намаганні звычайна застаюцца незаўважанымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲