5 траўня 2024, Нядзеля, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія СМІ: Парад Лукашэнкі нагадваў спектакль марыянетак

12
Еўрапейскія СМІ: Парад Лукашэнкі нагадваў спектакль марыянетак

Заходняя прэса піша аб пышным святкаванні Менскам афіцыйнага «Дня незалежнасці» на фоне эканамічнага крызісу.

«Сюррэалістычным шоў у цэнтры Еўропы» назвала галандскае выданне «Volkskrant» маштабнае святкаванне 3 ліпеня ў Менску. Як паведамляе «Радыё Свабода», галандскае выданне піша аб вайсковым парадзе, які нагадваў спектакль «лялек-марыянетак», аб беларускім кіраўніку ў вайсковай форме, які прымаў парад разам з апранутым у вайсковую форму 5-гадовым сынам Мікалаем, аб масавых гуляннях беларусаў, народных танцах, тысячах дзяцей з яркімі каляровымі сцяжкамі і стужачкамі…

«Па-сутнасці, гэта малюначак «міні Савецкага Саюза», з'яўляецца карыкатурай на краіну, якая геаграфічна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і чый прэзідэнт у апошні час усё часцей дэманструе свой флірт з ЕЗ. Зразумела, што Еўропа не стала палітычнай мадэллю для Беларусі. Яна патрэбная Менску як крыніца інвестыцый», -- піша галандскае выданне «Volkskrant».

Італьянскае выданне «Il Legno Storto» называе Лукашэнку на італьянскай транскрыпцыі - «bat’ka».

«Нават нягледзячы на эканамічны крызіс, «bat’ka» не захацеў адмовіцца ад традыцыйнага вайсковага параду, у якім прынялі ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў, ракетныя сістэмы С-300, ракетныя сістэмы «Смерч» і «Град», вялікая колькасць іншай баявой тэхнікі, піша італьянскае выданне «Il Legno Storto».

Па заканчэнні параду беларускі кіраўнік сказаў, што «крыніцай суверэнітэту Беларусі з'яўляецца воля народа». Па ягоных словах, сваю свабоду і незалежнасць беларускі народ абараніў, дзякуючы «выключнай дапамозе Чырвонай арміі». Такім чынам беларусы не дазволілі гітлераўскім акупантам «паставіць іх на калены». Беларускі кіраўнік у чарговы раз нагадаў, што беларусы і расейцы з'яўляюцца адным народам, і што «Беларусь не гандлюе сяброўствам з Расеяй».

«Беларускі рэжым наўмысна сцірае факты, якія не адпавядаюць камуністычнай ідэалогіі», -- цытуе італьянскае выданне словы менскага філосафа Алеся Анціпенкі. Навуковец лічыць, што, кажучы аб незалежнасці беларусаў, неабходна было б узгадаць і БНР, постсавецкую Беларусь, а таксама каштоўны досвед Вялікага Княства Літоўскага, а не ўзгадваць старыя савецкія міфы аб Вялікай айчыннай вайне.

Як піша італьянскае выданне, «адкладзем у бок гістарычныя дыскусіі» і адзначым, што «ў апошні час Масквой заўважаныя зусім іншыя сігналы афіцыйнага Менска. Тое ж непрызнанне Беларуссю Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Усё гэта не можа не выклікаць помсты з боку Крамля. Пасля «малочнай вайны» Масква можа абвясціць газавую або якую-небудзь іншую. Цяперашняе лета абяцае быць гарачым для Беларусі, лічыць «Il Legno Storto».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках