18 траўня 2024, Субота, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі аспрэчваюць абвінавачванні расейцаў: Пуціну няма чаго правяраць

4

«Гомсельмаш» адрэагаваў на заяву расейскага прэм'ера, які памкнуўся праверыць «утоены» імпарт беларускай сельгастэхнікі.

Намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Іван Пратура заявіў, што «Гомсельмаш» працуе «у межах расейскага заканадаўства».

«Ніякае заканадаўства, ні адзін нарматыўны акт па пытаннях арганізацыі сумеснай вытворчасці намі не парушаецца»,- заявіў Іван Пратура ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Праверыць «утоены» імпарт беларускай сельгастэхнікі ў Расею паабяцаў расейскі прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін. Ён адгукнуўся на заяву гендырэктара «Ростсельмаша» Валера Мальцева аб тым, што беларуская тэхніка вытворчасці «Гомсельмаш» пастаўляецца ў Бранск, а там на ёй «змяняюцца этыкеткі, афармляюцца дакументы як на вырабленыя ў Расеі, і потым на іх распаўсюджваюцца расейскія ільготы».

З пазіцыяй беларускага прадпрыемства пагадзіўся і старшыня ліквідаванага прафсаюза працаўнікоў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання Аляксандр Бухвостаў. Ён лічыць, што абвінавачванні «Ростсельмаша» беспадстаўныя.

«У Бранску ёсць зборачнае прадпрыемства «Гомсельмаша». Абсалютна законнымі шляхамі «Гомсельмаш» пастаўляе дэталі і вузлы ў Расею. Бранск збірае гатовыя камбайны, якія выходзяць у свет пад расейскай маркай. І прадае не як камбайны «Гомсельмаша», а як уласную прадукцыю. Увесь працэс ідзе на падставе двухбаковых пагадненняў - і ніяк інакш»,- заявіў Аляксандр Бухвостаў.

Варта адзначыць, што «Ростсельмаш» выказаў свае прэтэнзіі беларускім вытворцам ва ўмовах пагаршэння адносінаў паміж Расеяй і Беларуссю з-за так званай «малочнай вайны». У пачатку чэрвеня Расея забараніла ўвоз малака з Беларусі, абгрунтаваўшы гэта неадпаведнасцю тавара новаму тэхрэгламенту. Менш чым праз два тыдні пастаўкі аднавіліся, прычым Беларусь пагадзілася скараціць аб'ёмы экспарту тых відаў прадукцыі, якія ў вялікіх аб'ёмах вырабляюцца ў Расеі. Раней расейскія малочнікі таксама вінавацілі беларусаў у дэмпінгу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках