23 лiстапада 2024, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багапш: У Лукашэнкі праблемы з прызнаннем Паўднёвай Асеціі і Абхазіі

6

Кіраўнік непрызнанай рэспублікі Абхазія заявіў, што Беларусь не адмовілася ад прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

«Проста ў яе свае праблемы. Трэба не нагнятаць становішча, паколькі чым больш чутак, тым глыбей і шырэй прорва», - адзначыў Сяргей Багапш.

«З майго пункту гледжання, неабходна ў першую чаргу абмеркаваць чыста эканамічныя пытанні, а ўжо пасля палітычныя», - заявіў кіраўнік непрызнанай рэспублікі Абхазія Сяргей Багапш у інтэрв'ю «Газете».

«Мы сустракаліся і пагаварылі даволі адкрыта з Аляксандрам Лукашэнкай. Рыхтуецца пратакол аб намерах і пагадненнях, так што пачнем вырашаць эканамічныя пытанні на ўзаемавыгадных пазіцыях», - дадаў ён.

Па словах Сяргея Багапша, перады Абхазіяй стаіць галоўная задача - «будаваць развітую дэмакратычную дзяржаву, ствараць усё, што датычыцца эканомікі, палітыкі, права, незалежнай прэсы, каб усе сказалі: вось дзяржава, якая хоча жыць у дэмакратыі».

Нагадаем, што на дадзены момант Паўднёвую Асецію і Абхазію прызнала толькі Расея. Таксама пытанне аб прызнанні выносіў на абмеркаванне прэзідэнт Нікарагуа, аднак парламент адхіліў ягоную прапанову. Астатнія краіны лічаць Абхазію і Паўднёвую Асецію часткай Грузіі.

Аб тым, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі Паўднёвай і Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага года. Пазней прэзідэнт непрызнанай Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты паведаміў, што беларускі кіраўнік яму асабіста абяцаў прызнанне незалежнасці ПА і Абхазіі. Пасля палітычная кан'юнктура змянілася, а Лукашэнка адкрыта заявіў, што з прызнаннем незалежнасці «спяшацца не будзе».

У маі прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш прыняў кіраўніка адміністрацыі Лукашэнка Ўладзіміра Макея і першага намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта Мікалая Корбута. У адміністрацыі Лукашэнкі і Міністэрстве замежных спраў Беларусі адмаўляліся казаць аб мэце візіту беларускіх чыноўнікаў у непрызнаную рэспубліку.

18 мая спікер Дзярждумы РФ Барыс Грызлоў заявіў, што беларускія ўлады абяцалі прызнаць незалежнасць тэрыторый Грузіі яшчэ ў красавіку.

У інтэрв'ю расейскім СМІ у пачатку чэрвеня Лукашэнка заявіў, што Расея патрабуе ад яго прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў абмен на крэдыты. Аднак шматлікія незалежныя эксперты ацанілі гэтую заяву як падлашчванне да Еўразвяза для атрымання еўрапейскіх грошаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках