23 красавiка 2024, aўторак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Ясін: «Малочныя войны» спыняцца, калі Беларусь прызнае Абхазію і Паўднёвую Асецію

9

Прычыны «малочных войнаў» паміж Беларуссю і Расеяй звязаныя не з эканомікай, а з палітыкай, лічыць былы міністр эканомікі Расеі Яўген Ясін.

Пра гэта былы міністр эканомікі РФ, навуковы кіраўнік маскоўскай «Вышэйшай школы эканомікі» Яўген Ясін распавёў у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

«Малочная вайна мае зусім іншае прызначэнне, -- кажа Яўген Ясін. -- Акрамя скаргаў расейскіх малочнікаў на тое, што беларусы атрымліваюць дзяржаўныя субсідыі на малако і, адпаведна, могуць мець большую выгоду. Але гэта мела, на мой погляд, дзесятае значэнне. Найважнейшае значэнне мелі іншыя матывы. Напрыклад, што Лукашэнка дагэтуль не выканаў абяцанне пра прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і гэтак далей».

Былы расейскі міністр параўноўвае кіраўнікоў Беларусі і Расеі з братамі-блізнятамі.

«Безумоўна, паміж Масквой і Менскам існуе пэўнае напружанне, якое вынікае з таго, што ў абедзвюх краінах персаналісцкі рэжым. Ведаеце, як у тых блізнятаў-братоў, якія часта сварацца. Такога ж кшталту моманты і тут назіраюцца», -- заяўляе Яўген Ясін.

Асабліва смешна, кажа Яўген Ясін, выглядаюць гэтыя «малочныя войны» на фоне заяваў пра стварэнне агульнай мытнай тэрыторыі Расеяй, Беларуссю і Казахстанам.

«Дзве гэтыя ідэі адначасова не змясціліся ў галаве тых, хто прымаў рашэнне, і таму яны прынялі іх паасобку», -- лічыць экс-міністр эканомікі РФ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках