23 лiстапада 2024, Субота, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады забараняюць прадаваць небяспечныя расейскія прадукты

22

У Беларусі знятыя з рэалізацыі 11 найменняў няякасных прадуктаў з Расеі і Латвіі.

Па словах прадстаўніка Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, патрабаванням бяспекі не адпавядаюць у асноўным рыбныя кансервы і прадукты з рыбы.

У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ўдакладнілі, што па паху, смаку і знешняму выгляду стандартам не адпавядалі рыбныя кансервы расейскіх ТАА «Новотех», ААТ «Рыбокомбинат «Пищевик», ТАА «Креон», рыба расейскага ТАА «Восток Импорт» і ТАА «Первая Смоленская производственная компания», перадае БелаПАН.

Акрамя таго, былі выяўленыя непрыдатныя да ўжывання расейскія ёгурты і пяльмені. У двух партыях ёгуртнага прадукта «Нежный» вытворчасці ТАА «Кампина» выяўленая кішачная палачка, а ў партыі пяльменяў «Студенческие», вырабленых на санкт-пецярбургскім ТАА «Фабрика замороженных полуфабрикатов» - сальманела.

З продажу таксама былі выключаныя рыбныя кансервы латвійскага ТАА Kolumbija і «Инко Фиш».

Хуткім часам мінсельгаспрад Беларусі праверыць расейскія і еўрапейскія малочныя прадукты на наяўнасць антыбіётыкаў. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра.

«Я не маю намеру махаць шашкай і крычаць, што мы закрыем рынак. Мы будзем цывілізавана паказваць нашым калегам, што колькасць антыбіётыкаў неабходна зніжаць», - заявіў Сямён Шапіра.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках