14 снежня 2025, Нядзеля, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшная аварыя ў Менску: На збітага МАЗам пешахода выліўся гарачы бітум

21

7 жніўня на сталічнай вуліцы Казінца адбылася аварыя, якая здзівіла нават супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, якія шмат што бачылі раней.

На рамантаваным участку праезжай часткі бітумавоз МАЗ здзейсніў наезд на пешахода і сутыкнуўся з аўтамабілем, што стаяў. Відавочцы здарэння сышліся на думцы, што вінаватыя ў ДТЗ усе без выключэння яго ўдзельнікі, паведамляе «Інтэрфакс».

Сітуацыя складвалася такім чынам. Кіроўца МАЗа рухаўся заднім ходам, паліваючы бітумнай эмульсіяй рамантаваны участак праезжай часткі. Кіроўца Форда Мандэа, грэбуючы дарожнымі знакамі і часовай агароджай, заехаў унутр прасторы, дзе вяліся дарожныя працы. Легкавік прыпаркаваўся ззаду МАЗа, які заднім ходам рухаўся на яго. Кіроўца Форда планаваў забраць з узбочыны пасажыра – свайго знаёмага. Але малады чалавек замарудзіў і не паспеў сесці ў машыну. Шматтонны грузавік, які разліваў па дарозе гарачы бітум, наехаў на яго, а потым урэзаўся ў легкавік, падмяўшы яго пад сябе.

У выніку сутыкнення шлангі падачы бітуму парваліся і вязкая маса, тэмпература якой – больш за сотню градусаў, лінула на збітага пешахода. Малады чалавек, які атрымаў у выніку аварыі адкрыты пералом галёнкі, ледзь не памёр на месцы ДТЗ ад болевага шоку і шматлікіх апёкаў. На яго шчасце, побач праязджала машына «хуткай дапамогі». Відавочцы аварыі спынілі яе і дапамаглі ўрачам перанесці пацярпелага. Медыкі кажуць, што зараз яго жыццё па-за небяспекай, але стан па-ранейшаму застаецца цяжкім.

Дасталася і легкавіку. Гарачы бітум знішчыў лака-фарбавае пакрыццё кузава і пашкодзіў оптыку. Рамонт, па самых сціплых падліках, абыйдзецца не ў адзін мільён рублёў.

ДАІ яшчэ трэба будзе разабрацца ў нюансах і вызначыць ступень віны ўдзельнікаў гэтага ДТЗ, але ўжо зараз відавочна, што выкліканае яно абуральным грэбаваннем правілаў дарожнага руху і няўважлівасцю.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках