18 траўня 2024, Субота, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праца над памылкамі чыноўнікаў каштавала 1 мільён 405 тысячаў рублёў

4

Суд Ленінскага раёна Берасця 18 жніўня разгледзіў матэрыялы адміністрацыйнай справы ў дачыненні да каардынатара руху «За Свободу» Дзяніса Турчаняка.

Суд прызнаў Турчаняка вінаватым па арт. 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў) і аштрафаваў на 40 базавых велічынь (1 мільён 405 тысяч беларускіх рублёў).

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, Турчаняка затрымалі 17 жніўя ў 18.20 недалёка ад помніка, прысвечанага гісторыі Берасця, на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Гогаля, дзе ў 18.00 адбыўся флэш-моб мясцовых актывістаў дэмсілаў. Дзяніс Турчаняк і актывіст арганізацыі «Малады Фронт» Міхась Іллін назіралі за акцыяй. Да Ілліна падышлі два чалавекі ў цывільным і адвялі яго ў адзін з двароў на вуліцы Гогаля. Сведка гэтага інцыдэнта Турчаняк рушыў услед за імі, яго таксама затрымалі. Затым абодвух актывістаў даставілі ў Ленінскае РУУС. Там у дачыненні да затрыманых былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. У дачыненні да Турчаняка – за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выканні ёю службовых паўнамоцтваў, Ілліна – за дробнае хуліганства. У 21.40 Дзяніс Турчаняк быў вызвалены з міліцыі. Міхась Іллін правёў усю ноч у ізалятары часовага ўтрымання.

«Сёння ў судзе Ленінскага раёна адкладзены разгляд адміністрацыйнай справы Міхася Ілліна, бо ён заявіў аб падаванні яму адваката. Дата правядзення судовага паседжання – 25 жніўня, пачатак а 10.00», - паведаміў Кісляк.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках