5 траўня 2024, Нядзеля, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З краін былога СССР бяднейшыя за беларусаў толькі ўзбекі і малдаване

16

Аналітыкі міжнароднай даследчай арганізацыі Legatum Institute вывучылі ўзровень дабрабыту 103 краін свету.

Як паведамляе «Радыё Свабода», па словах навукоўцаў, звычайныя макраэканамічныя паказчыкі, як нацыянальны прыбытак на душу насельніцтва, недастатковыя для адэкватнага апісання такога шматмернага паняцця як дабрабыт.

Legatum Institute распрацаваў метадалогію, якая ўлічвае мноства розных фактараў і паказчыкаў, пры гэтым даследчыкі карыстаюцца як статыстычнымі дадзенымі, так і вынікамі апытанняў і экспертных ацэнак сітуацыі ў той ці іншай краіне.

У рэйтынгу дабрабыту Legatum Institute у 2008 годзе на першым месцы знаходзілася Аўстралія, 4-6 месцы дзялілі Нямеччына, Сінгапур і ЗША, Польшча апынулася на 38 месцы, Латвія – на 41-м, Расея – на 57-м, Украіна – на 68-м.

Беларусь займае 78-е месца.

З постсавецкіх краін, якія трапілі ў спіс даследчыкаў, сітуацыя горшая за Беларусь толькі ва Узбекістане (80-е месца) і Малдове (83-е месца).

Найбольш горшыя паказчыкі Беларусь мае ў якасці дзяржаўнага кіравання, залежнасці ад знешніх рэсурсаў, здароўі насельніцтва і моцы сямейных сувязей.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках