14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь будзе прадаваць малако Ахмадзінежаду і Талабані

10

Пасля канфлікту з Расеяй беларускія ўлады шукаюць новыя рынкі збыту малочнай прадукцыі.

З удзелам створанага ў сакавіку ЗАТ «Мяса-малочная кампанія», цэнтральнага беларускага малочнага аператара на знешніх рынках, ужо прададзеныя 10 тыс. тон сухога малака ў Іране. Зараз, як паведамляе «Ежедневник», блізка да завяршэння падпісанне кантракту на пастаўку гэтай жа прадукцыі ў Ірак. У прыватнасці, плануецца паставіць у Ірак (транзітам праз Сірыю) 2 тыс. тон сухога малака.

Агулам рэгіён Персідскага заліва і Магрыба становіцца прыярытэтам для беларускіх малочных вытворцаў.

Акрамя Ірана і Ірака, зараз пры ўдзеле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ЗАТ «Мяса-малочная кампанія» вядзе перамовы з егіпецкай фірмай Eldomy Group, якая выказала зацікаўленасць у набыцці 15 тыс. тон сухога малака. Падпісаны кантракт на пастаўку сухога абястлушчанага малака з ААТ «Бабушкіна крынка» у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Праўда, аб'ём першай партыі пакуль не вельмі вялікі – 75 тон САМ.

Як распавялі ў Мінсельгаспрадзе, працягваецца праца па ўзгадненні ветэрынарных і іншых умоў па пастаўках сухога абястлушчанага малака ў Алжыр. Плануецца пры падтрымцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адправіць працоўныя групы ў Судан і Сенегал. ЗАТ «Мяса-малочная кампанія» таксама вывучае магчымасці паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Аман і Ліван.

Другім перспектыўным накірункам пасля арабска-афрыканскага рэгіёна, па меркаванні беларускіх спецыялістаў, зараз з'яўляецца Паўднёваўсходняя Азія. Ва ўсякім разе, ужо атрыманыя заяўкі ад сінгапурскай кампаніі, якая хоча набыць 200 тон сухога абястлушчанага малака, 200 тон сухога цэльнага малака, 300 тон хуткарастваральнага сухога цэльнага малака. Мяркуецца таксама накіраваць спецыялістаў у Бангладэш.

Агулам паказчыкі па запасах малочнай прадукцыі на складах адныя з самых нізкіх у краіне. Так, па дадзеных Белстата на 1 жніўня 2009 года на іх знаходзілася толькі 9,5 тыс. тон натуральнамалочнай прадукцыі (8,8% да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці), масла з каровінага малака – 3,6 тыс. тон (36,9%), тлустых сыроў – 9,3 тыс. тон (84,2%).

Нагадаем, што ў чэрвені паміж Расеяй і Беларуссю разгарэўся «малочны скандал»: Расспажыўнагляд забараніў увоз беларускай малочнай прадукцыі, не аформленай у адпаведнасці з патрабаваннямі новага тэхнічнага рэгламенту РФ. У выніку бакі дасягнулі кампрамісу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках