Пасля патопу асфальт на дарогах Менска праваліўся ўжо ў 8 месцах
1- 5.08.2009, 10:18
Тратуар на вуліцы Маскоўскай ператварыўся ў сцежку з перашкодамі. З-за правалу цеплакамеры дарожнае пакрыццё сышло пад зямлю.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, на мяжы з праезжай часткай утварылася западзіна метровай глыбіні.
Стыхійны катлаван дарожныя службы агарадзілі металічным плотам. У найбліжэйшыя дні яму прадыягнастуюць супрацоўнікі Менскіх цепласетак, і асфальт запламбіруюць.
Усяго ж, пасля затаплення на сталічных вуліцах прыйшлося ліквідаваць 8 падобных правалаў. Вывучаць найбольш праблемныя ўчасткі гарадскіх магістраляў цяпер будуць спецыяльныя дарожныя камісіі.
Нагадаем, што пасля патопу ў Менску 29 ліпеня ў Менску на вуліцы Аэрадромная пад зямлю праваліліся дзве паласы руху. Прычынай правалу часткі дарогі назвалі праліўныя дажджы, якія падмылі грунт.