4 чэрвеня 2024, aўторак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінімальная зарплата ў Беларусі ў 3 разы менш, чым у Румыніі

37
Мінімальная зарплата ў Беларусі ў 3 разы менш, чым у Румыніі

Самая высокая мінімальная зарплата сярод краінаў Еўрапейскага Звяза ў Люксембурзе, Ірландыі і Бельгіі.

Паводле дадзеных Еўрастата, у Люксембурзе «мінімалка» складае 1 тысячу 642 еўра, у Ірландыі — 1 тысячу 462 еўра і ў Бельгіі — 1 тысячу 387 еўра, паведамляе «Народная воля».

Самы нізкі ўзровень мінімальнай зарплаты ў Еўразвязе ў пераліку на еўра зафіксаваны ў Балгарыі – 123 еўра і Румыніі – 153 еўра.

Беларусь — таксама еўрапейская краіна. І мы штодня чуем па Беларускім тэлебачанні, як цяжка жыць еўрапейцам. Але давайце параўнаем іх зарплату і нашую.

Урад Беларусі ўсталяваў месячную мінімальную зарплату з 1 студзеня гэтага года ў памеры 229 тысячаў 700 рублёў, ці каля 57 еўра. Такім чынам, беларусы ў сваёй цуда-краіне з цуда-кіраўніцтвам амаль у тры разы бяднейшыя, чым людзі ў найбяднейшай краіне Еўразвяза – Румыніі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках