5 траўня 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар асвойвае крэдыт МВФ (Фота)

72
Беларускі дыктатар асвойвае крэдыт МВФ (Фота)

Прыдуманае ім самім свята, «Дзень незалежнасці», якое на самой справе з'яўляецца Днём вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў з вялікім размахам.

У вайсковым парадзе 3 ліпеня прынялі ўдзел каля трох тысяч вайскоўцаў. Па праспекце Машэрава каля абеліска «Менск — горад-герой» прайшоў 21 парадны разлік. Страявую выпраўку дэманстравалі вайскоўцы роты ганаровай варты Ўзброеных Сіл, 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, курсанты і слухачы Вайсковай акадэміі Беларусі, вайсковага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, выхаванцы Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні, служачыя 86-й брыгады сувязі, транспартных войскаў і памежнага камітэта Беларусі, вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый беларускага войска, унутраных войскаў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Была задзейнічаная сучасная вайсковая тэхніка Ўзброеных сіл і ўзоры тэхнікі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У небе дэманстравалі лётнае мастацтва пілатажныя групы «Крылы Беларусi» і «Белая Русь».

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка прыбыў на парад з пяцігадовым сынам Мікалаем, апранутым у спецыяльна пашытую для яго парадную вайсковую форму і пілотку. Удзельнікам параду прыходзілася вітаць двух Лукашэнак адразу.

Напярэдадні 3 ліпеня на працягу цэлага тыдня ў Менску праходзілі рэпетыцыі параду – танкі штодня ездзілі па цэнтры Менска па некалькі гадзін, сур'ёзна пашкоджваючы асфальтавае пакрыццё і робячы велізарную нязручнасць аўтамабілістам, паколькі цэнтральныя дарогі Менска былі перакрытыя. Штодня над Менскам па нескольку гадзін лёталі баявыя самалёты.

Спецыялісты палічылі, у сярэднім вылет аднаго баявога самалёта савецкай вытворчасці каштуе ад 20 да 40 тысяч даляраў.

У кошт уваходзіць не толькі кошт паліва, але і абслугоўванне паветранай прасторы, навігацыя, амартызацыя самалёта, аэрадромаў, заробак пілотаў і тэхнічнага персанала. Варта таксама адзначыць, што паводле службовых інструкцый Мінабароны ўсталяваныя зоны, пралёт самалёта над якімі забаронены. Горад Менск цалкам уваходзіць у такую зону. Палёты над сталіцай магчымыя толькі ў выключных выпадках па спецыяльным дазволе. Рэпетыцыі і сам парад, мабыць, з'яўляюцца такім выключэннем.

Судзячы па ўсім, як сам парад, так і на падрыхтоўку да яго, абыйшліся беларускай казне ў велізарныя грошы. Па падліках вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна, усё гэтае мерапрыемства каштуе мінімум 50 мільёнаў даляраў. У гэтую суму не ўваходзяць пашкоджаныя гусеніцамі танкаў менскія вуліцы і правядзенне спартовай, тэатральна-мастацкай частак маніфестацыі і параду агратэхнікі. Дзе было ўзяць такія грошы ва ўмовах крызісу, калі золатавалютныя рэзервы краіны растаюць на вачах, а рост адмоўнага сальда знешняга гандлю б'е ўсе рэкорды? Адразу ўзгадваецца, што 29 чэрвеня Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду прыняла рашэнне павялічыць аб'ём крэдытнай праграмы stand-by для Беларусі да 3,52 мільярдаў даляраў, гэта значыць прыкладна на 1 мільярд даляраў больш, а таксама ўхваліў неадкладнае вылучэнне Менску чарговага, другога транша на суму 679,2 мільёна даляраў.

МВФ меркаваў, што новы крэдыт павінен «падтрымаць эканамічную праграму ўрада Беларусі, змякчыўшы мацнейшыя, чым раней чакалася, наступствы для краіны эканамічнага крызісу». Аднак, як бачна, беларуская дыктатура марнуе грошы на парады і дэманстрацыю «вайсковай моцы». Трэба разумець, што наступны транш крэдыту МФВ будзе выдаткаваны на правядзенне восенню гэтага года «Дажынак»...

Фота Bymedia.net

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках