25 красавiка 2024, Чацвер, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлопчык Коля з татам пабывалі на манёўрах (Фота, відэа)

117
Хлопчык Коля з татам пабывалі на манёўрах (Фота, відэа)

Сумесныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні «Восень-2008» завяршыліся ў Беларусі. Учора на вучэннях адбылася знамянальная падзея. Манёўры наведалі Мікалай і Аляксандр Лукашэнкі, якія былі апранутыя ў аднолькавую «пацешную» ваенную форму. Самадурства беларускага дыктатара ўступіла ў новую фазу.

Хлопчык Коля ўсюды рушыў за сваім татам. І калі той засяроджана аглядаў баявыя прылады і самалёты, і калі перад ім трымалі даклад генералы. Разам з татам хлопчык разглядаў карту баявых вучэнняў і сачыў на маніторы за палётам знішчальнікаў. Пры гэтым абодва «галоўнакамандуючых» былі апранутыя ў аднолькавую ваенную форму, аднолькавыя капялюшыкі, і нават пагоны ў іх, здавалася, былі аднолькавымі.

Стоячы разам на палігоне Даманава Лукашэнка-старэйшы зрабіў некалькі заяваў.

"Мы рушым за часам, бачым, як змяняецца становішча, якія зараз войны, — сказаў ён. — Больш за тое, мы прагназуем, што будзе далей". Ён таксама адзначыў, што вучэнні праводзяцца не толькі для трэніроўкі, але і каб паказаць, што "з Беларуссю мець справу шляхам высвятлення адносінаў праз навядзенне прыцэла вельмі небяспечна".

"Сёння мы рушым за часам, мы бачым, як змяняецца становішча, мы прагназуем, што будзе далей. І ў адпаведнасці з гэтым праводзім вучэнне так, як не дай Бог, прыйшлося б ваяваць", - заявіў ён.

Па ягоных словах, у Беларусі "вывучаюць досвед вядзення сучасных вайсковых дзеянняў, дзеянняў у канфліктных сітуацыях, валодаем досведам, дзякуючы расейскім калегам грузіна - паўднёваасяцінскага канфлікту".

Падводзячы вынікі комплекснага аператыўнага вучэння "Восень-2008", якое завяршылася, Лукашэнка высока ацаніў узаемадзеянне беларускіх і расейскіх вайскоўцаў у межах сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. "Вельмі добра, я вельмі ўдзячны расейскім хлопцам, якія да нас прыляцелі. Але хацелася б, каб гэта было маштабней, хацелася б большай прысутнасці расейцаў на нашых вучэннях. Мы ведаем, што гэта дорага, але на гэта трэба ісці", - адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) мае вялікія перспектывы ў забеспячэнні інтэрасаў і бяспекі яе сябраў:

"У гэтага аб'яднання вельмі вялікія перспектывы. АДКБ можа быць добрым партнёрам для тых, хто хоча супрацоўнічаць і адначасова можа быць добрым стрымліваючым фактарам для тых, хто спрабуе бразгаць зброяй".

Разам з тым, па ягоных словах, "нам у АДКБ трэба вельмі шмат працаваць, каб стаць надзейнай апорай у забеспячэнні бяспекі гэтага кавалка планеты".

Фота -- кадр з кінафільма "Осцін Паўэрс"

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках