4 траўня 2024, Субота, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа)

21

На самітах кіраўнікоў СНД і ЕўрАзЭС у Бішкеку Беларусь прадстаўляюць два Лукашэнкі — Аляксандар Рыгоравіч і Мікалай Аляксандравіч, 5-гадовы сын беларускага кіраўніка.

Учора беларускія і расейскія каналы паказвалі, як гаспадары саміту сустракалі на бішкекскім лётнішчы кіраўніка Беларусі. Нечакана для многіх афіцыйных асобаў Кыргызстану з самалёту Аляксандар Лукашэнка выйшаў за руку з маленькім хлопчыкам. Гэтаксама разам Лукашэнкі пайшлі па чырвоным дыване вітацца з гаспадарамі. На кадрах было відаць, што беларускі кіраўнік ня толькі знаёміўся з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, але і прадстаўляў ім свайго малодшага сына Мікалая, паведамляе “Радыё Свабода”.

Дагэтуль Аляксандар Лукашэнка браў з сабой малодшага сына пераважна ў паездкі па Беларусі (за выключэньнем алімпійскага ваяжу ў Пэкін), а вось на міждзяржаўныя перамовы хлопчык трапіў упершыню. Ці адпавядае афіцыйнаму пратаколу прысутнасьць дзіцяці кагосьці з кіраўнікоў на такога кшталту мерапрыемствах?

Экс-намесьнік міністра замежных спраў Беларусі, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў кажа, што згодна з дакумэнтамі падчас міжнародных сустрэчаў жорстка рэглямэнтуюцца нават паводзіны жонак першых асобаў, ня кажучы ўжо пра дзяцей:

“Жонка ў такіх выпадках ідзе на адлегласьці, ззаду. Для яе складаецца асобная праграма і г.д. Калі ёсьць першая асоба дзяржавы, то натуральна, што ўсе мерапрыемствы вярстаюцца пад кіраўніка краіны. Ніякія жонкі і тым больш дзеці не прысутнічаюць на тых этапах, калі сапраўды ідзе ці пратакол, ці афіцыйная сустрэча... Але, можа, ён і на Радзе бясьпекі будзе з бацькам сядзець таксама побач?.. Шкада хлопца, якога проста выкарыстоўваюць”, -- сказаў Саннікаў у інтэрв’ю “Свабодзе”.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках