23 траўня 2024, Чацвер, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паехаў у Бішкек на саміты СНД і ЕўАзЭС

6

Аляксандр Лукашэнка сёння накіраваўся ў Бішкек, дзе прыме ўдзел у паседжаннях Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД і Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У межах афіцыйнага візіта 11 кастрычніка кіраўнік беларускай дзяржавы таксама правядзе двухбаковыя перамовы з прэзідэнтам Кыргызтана Курманбекам Бакіевым, па выніках якіх плануецца падпісанне дакументаў, накіраваных на пашырэнне дамоўна-прававой базы ўзаемадзеяння ў розных сферах супрацоўніцтва", - паведамілі ў прэс-службе.

Лідэры краін СНД разгледзяць перспектывы эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, забеспячэнне бяспекі і праблемы аптымізацыі працы Садружнасці. У прыватнасці, позва дня ўключае абмеркаванне праекта Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года, пытання аб азначэнні супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі ключавой сферай узаемадзеяння дзяржаваў - удзельнікаў СНД у 2009 годзе, Плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 65-ых угодак Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

На саміце ЕўрАзЭС прэзідэнты прааналізуюць вынікі рэалізацыі ўжо дасягнутых дамоўленасцяў і вызначаць прыярытэтныя напрамкі дзейнасці на бліжэйшую перспектыву.

На разгляд кіраўнікоў дзяржаваў выносяцца даклад генеральнага сакратара ЕўрАзЭС аб фаріраванні Мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Супольнасці, пытанне аб прадастаўленні Еўразійскаму банку развіцця статуса назіральніка пры ЕўрАзЭСе і праект бюджэту ЕўрАзЭС на 2009 год.

Удзельнікі сустрэчы абгавораць праект Мерапрыемстваў на 2008-2010 і наступныя гады па рэалізацыі Прыярытэтных напрамкаў развіцця ЕўрАзЭС. У ім улічаныя няздзейсненыя ў 2003-2007 гадах мерапрыемствы па фарміраванні энергетычнага рынка, транспартнага саюза, узаемадзеянні ў рэальным сектары эканомікі, а таксама пытанні харчовай бяспекі, супрацоўніцтва ў сацыяльна - гуманітарнай, экалагічнай сферах, у галіне міграцыйнай палітыкі, удасканаленні сістэмы кіравання ЕўрАзЭС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках