Расійскія багачы пачалі беднець
4- 1.11.2026, 17:39
- 1,008
Стан расійскіх алігархаў у 2026 годзе скараціўся на $24 млрд.
З пачатку 2026 года стан багацейшых бізнесменаў Расіі скараціўся на $24,56 млрд. Пра гэта сведчыць апублікаваны Bloomberg «Індэкс мільярдэраў», які разлічваецца на падставе вартасці акцый кампаній, перадае «КоммерсантЪ».
Найбольш моцна сярод расійскіх удзельнікаў стан зменшыўся ў прэзідэнта «Норнікеля» Уладзіміра Патаніна — на $8,1 млрд, да $21,6 млрд. Стан Міхаіла Прахарава скараціўся на $4,86 млрд, да $10,8 млрд, саўладальніка LetterOne Holdings і «Альфа-груп» Міхаіла Фрыдмана — на $3,8 млрд, да $10,4 млрд. Стан сузаснавальніка Telegram Паўла Дурава скараціўся на $2,61 млрд, да $12,1 млрд. Капітал сузаснавальніка кампаній «Еўрахім» і СУЭК Андрэя Мельнічэнкі змяншыўся амаль на $3 млрд, да $10,4 млрд.
Паводле рэйтынгу, больш за ўсё за год стан вырас у Віктара Вексельберга і Генадзя Цімчэнкі — на $1,04 млрд у кожнага, да $14 млрд і $11,1 млрд адпаведна. Капітал Сулеймана Керымава павялічыўся на $933 млн і дасягнуў $10,7 млрд. Стан Вагіта Алякперава вырас да $26,1 млрд (+$512 млн), Дзмітрыя Рыбалоўлева — да $9,82 млрд (+$461 млн).