Пад Магілёвам у кватэру самотнай пенсіянеркі кінулі два «кактэйлі Молатава»
- 1.11.2026, 18:19
- 1,448
Пачаўся пажар.
Намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Магілёўскага РАУС маёр міліцыі Уладзіслаў Ніскоўскі расказаў sb.by, як у жыллё самотнай пенсіянеркі кінулі два «кактэйлі Молатава» — кватэра загарэлася.
Усё адбылося ў вёсцы за 40 кіламетраў ад Магілёва, у чатырохкватэрным жылым доме. Два «кактэйлі Молатава» прывялі да ўзгарання ў пакоі і псавання рэчаў агнём, але сама бабуля не пацярпела. Дарэчы, яна вяла добрапрыстойны лад жыцця, канфліктаў з законам на яе рахунку не было.
Неўзабаве міліцыя высветліла, што незадоўга да здарэння — на світанку — у вёсцы бачылі двух незнаёмых маладых людзей, амаль падлеткаў. Адзін быў у яркай майцы ружовага колеру. Пакідаючы населены пункт, яны зазірнулі ў мясцовую краму, купілі па карце колу і жуйку. І прадавачка запомніла, зноў-такі, ружовую майку.
Па банкаўскай карце іх вылічылі. Яны былі мінчанамі, а род заняткаў — «спорцікі» наркашопа, якія павінны былі пакараць вінаватага работніка.
«Нячысты на руку закладчык быў зарэгістраваны ў кватэры пенсіянеркі, хоць ніколі там не пражываў. А «спорцікі», не праверыўшы інфармацыю, пашкодзілі кватэру вяскоўкі», — піша выданне.