Украіна за тры дні вывела з ладу 10% нафтаперапрацоўкі РФ
2- 1.11.2026, 18:03
ЗСУ паразілі тры НПЗ.
Украінскія вайскоўцы за апошнія тры дні атакавалі тры расійскія НПЗ, якія разам забяспечваюць каля 10% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў РФ.
Пра гэта паведамляе ўкраінскі тэлеграм-канал, які займаецца OSINT-аналітыкай Dnipro Osint.
Так, пад удар трапілі Кстоўскі і Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчыя заводы, а таксама прадпрыемства «Башнефть-Новойл». Іх сумарная гадавая магутнасць складае каля 33 млн тон нафты.
Паводле дадзеных Dnipro Osint, атакі маюць маштабны характар: падчас аднаго ўдару з ладу могуць выходзіць адразу некалькі тэхналагічных установак. Гаворка ідзе як пра абсталяванне для першаснай перапрацоўкі нафты, так і пра ўстаноўкі другаснага цыклу.
У канале адзначаюць, што так завяршылася так званае «энергетычнае перамір’е». На працягу двух тыдняў Украіна ўстрымлівалася ад удараў па расійскіх НПЗ па просьбе адміністрацыі прэзідэнта ЗША.
У той жа час, як адзначаюць аналітыкі, Расія не спыняла атакі на Украіну. Расійскія дроны «Герань» і ракеты працягвалі наносіць удары, у выніку якіх гінулі людзі, а ўкраінцы заставаліся без электраэнергіі, вады і цяпла.