16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Даць лічыць галасы – гэта зняважыць беларускі народ» (Відэа)

16

Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што «парламенцкія выбары», якія адбыліся, могуць паўплываць на развіццё дыялогу з Захадам, але заклікае не спакушацца магчымасцямі, якія з’явіліся для гэтага.

«"Парламенцкія выбары", якія адбыліся, паказалі максімальную празрыстасць і дэмакратычнасць нашай сістэмы, прыхільнасць народа абранаму ўладай курсу. Яны адкрываюць магчымасці для развіцця адносінаў з Захадам, аднак самазаспакойвацца не трэба», - заявіў А.Лукашэнка, наведваючы Камітэт дзяржаўнай бяспекі, перадае «Інтэрфакс».

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што перад «выбарамі» у яго была "такая задума". "Я хацеў паказаць асобным нашым чыноўнікам, бізнэсмэнам, асобным свядомым грамадзянам, што нашыя адносіны з Захадам - гэта не адносіны Лукашэнкі з Захадам, справа не ў Лукашэнку. Я вырашыў згуляць у іх гульню, я распарадзіўся ўсіх упусціць у краіну (назіральнікаў - ІФ). Я хацеў паказаць ім (чыноўнікам, бізнэсмэнам - ІФ), што трэба Еўропе ад нас", - сказаў ён.

У выніку, па ягоных словах, «выбары» паказалі, што "сёння ў нашым грамадстве зменшылася колькасць грамадзян, якія думалі, што Еўропа нас чакае з распрасцёртымі абдымкамі".

А.Лукашэнка лічыць, што Еўропа хацела бы бачыць Беларусь "палітычна нестабільнай".

Па ягоных словах, беларускія ўлады праводзілі «выбары» "па паняццях АБСЕ і Еўразвяза". "Я не баяўся гэтага, я ведаў, што сітуацыя цалкам кантралюемая", - заявіў А.Лукашэнка.

"Дзякуй заходнікам, што яны так сябе павялі на «выбарах». Народ прарэагаваў правільна - раз лезеце не ў свае справы, то мы адкажам па-свойму", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Адзначыўшы, што міжнародным назіральнікам ад АБСЕ былі прадастаўленыя ўсе магчымасці для правядзення назірання, А.Лукашэнка заявіў, што іх патрабаванне лічыць галасы - гэта нейкая мяжа. "Даць лічыць галасы - гэта зняважыць беларускі народ", - адзначыў ён.

Каментарый сайта Хартыі’97: На самой справе назіральнікі АБСЕ хацелі не лічыць галасы, а хацелі бачыць, як лічылі галасы сябры ўчастковых выбарчых камісій. Але бачылі толькі, як выказаўся адзін з лідэраў апазіцыі, філейныя часткі целаў сябраў выбаркамаў. У гэтым вы можаце самі пераканацца, паглядзеўшы відэа.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках