25 снежня 2024, Серада, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ вылучыў беларускай дыктатуры 450 мільёнаў даляраў на ваенныя вучэнні

25

Грошы дадзеныя па-за праграмай stand-by, якая рэалізуецца беларускімі ўладамі.

Міжнародны валютны фонд (МВФ) вылучыў Беларусі 448,7 млн. даляраў ЗША у межах спецыяльнага размеркавання спецыяльных правоў запазычання (SDR), паведаміла пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.

Спецыяльныя правы запазычання (Special drawing rights, SDR) — умоўная грашовая адзінка, якая ўжываецца краінамі — чальцамі Міжнароднага валютнага фонду.

«МВФ выпусціў SDR у эквіваленце на 250 млрд. даляраў і размеркаваў у адпаведнасці з квотамі паміж усімі краінамі — удзельнікамі фонду. Доля Беларусі склала 448,7 млн. даляраў», — сказала Калядзіна.

Паводле яе словаў, гэтыя сродкі дадзеныя па-за праграмай stand-by, якая рэалізуецца беларускімі ўладамі. «Фонд мае права выпускаць спецыяльныя правы запазычання, якія залічваюцца на рахунак краіны-чальца. Гэта азначае павелічэнне яго валавых і чыстых рэзерваў і дае магчымасць краінам набыць валюту, у якой яны маюць патрэбу», — патлумачыла Калядзіна. Яна таксама адзначыла, што гэтыя сродкі пагашэнню падлягаць не будуць.

Нагадаем, што ў верасні ў Беларусі пачаліся ваенна-стратэгічныя вучэнні «Захад-2009». У Беларусь ужо прыбылі першыя эшалоны з расейскімі салдатамі.

Адной з мэтаў вучэнняў называецца ліквідацыя ўзброеных канфліктаў, але беларускія дэмакраты ўпэўненыя, што вучэнні, якія маюць адбыцца нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі. Ніколі раней на тэрыторыю нашай краіны не ўваходзіла такая колькасць расейскіх вайскоўцаў – з 12,5 тысячаў салдатаў, якія задзейнічаныя ў вучэннях, 6 тысячаў – расейцы.

У знак пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў 9 верасня ў Менску прайшла акцыя «Не расейскай акупацыі!». Дзесяткі ўдзельнікаў акцыі былі арыштаваныя і жорстка збітыя супрацоўнікамі АМАПа.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках