У Беларусі прызямліліся расейскія бамбавікі і штурмавікі
4- 16.09.2009, 11:21
Як паведамілі БелаПАН у камандаванні ВПС і войскаў СПА Узброеных сілаў Беларусі, увечары 15 верасня на беларускіх ваенных аэрадромах прызямліліся расейскія бамбавікі і штурмавікі.
Восем Су-24М пераляцелі ў Рось (Гарадзенская вобласць) на аэрадром 116-й бамбавальна-выведвальнай авіябазы з Марозаўкі у Ніжагародскай вобласці. Шэсць Су-25 з Будзёнаўска (Стаўрапальскі край) здзейснілі пасадку ў Лідзе на аэрадроме 206-й штурмавой авіябазы.
16 верасня на аэрадром 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах павінны пераляцець знішчальнікі Су-27, Су-30 і найноўшы расейскі бамбавік Су-34, на якім некалі здзейсніў палёт прэзідэнт РФ Дзмітры Мядзведзеў.