24 красавiка 2024, Серада, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вучэнні «Захад-2009» прызавуць беларускіх «партызанаў»

11

Перад беларуска-расейскімі вучэннямі «Захад-2009» вайскоўцы запасу будуць выкліканыя на планавыя зборы, адкуль патрапяць на адзін з палігонаў.

Пра гэта карэспандэнту «Еўрарадыё» паведаміў супрацоўнік Маскоўскага райваенкамата Менска.

«З 8 верасня па 2 кастрычніка ў нас плануюцца зборы. Людзі ідуць ад нас на Сосны, у Соснах камплектуецца падраздзяленне з ліку «партызанаў» — так мы іх называем — а затым яны накіроўваюцца на палігон. Вы ж ведаеце, што ў верасні будуць буйныя беларуска-расейскія вучэнні. Ну вось, брыгада будзе будаваць інжынерныя ўмацаванні. Натуральна, там і кадравыя афіцэры будуць, і з запасу», - паведаміў чыноўнік.

Галоўнай арэнай вучэнняў «Захад-2009» будзе Абуз-Лясноўскі палігон пад Баранавічамі. 30 верасня там запланаваная высадка паветранага дэсанта з узбраеннем і ваеннай тэхнікай.

З 27 па 28 верасня на Барысаўскім палігоне пройдзе асобнае вучэнне па плане расейскага Генштаба. У ім прымуць удзел прыкладна 13 тысячаў чалавек: 7 тысячаў беларускіх вайскоўцаў і 6 тысячаў расейскіх.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках