8 траўня 2024, Серада, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чылі выдалі ордэр на арышт 129 супрацоўнікаў спецслужбаў

20

Ордэр на арышт хаўруснікаў нябожчыка дыктатара Аўгуста Піначэта выдаў чылійскі суддзя Віктар Манцілья.

Папярэдне, гэтыя людзі працавалі ў таемнай паліцыі і датычныя да знікнення сотняў прыхільнікаў апазіцыі ў 1970-х гадах, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на агенцтва ЭФЭ.

Мясцовыя ўлады адзначаюць, супольнікі Аўгуста Піначэта, якіх шукаюць, дагэтуль ні разу не паўставалі перад судом у межах слуханняў па справах, звязанымі са злачынствамі, здзейсненымі ў часы кіравання гэтага дыктатара.

Нагадаем, што ў гады дыктатуры ў Чылі загінулі каля 3 тыс. чалавек, з якіх 1,2 тыс. лічацца зніклымі без весткі. Самому Піначэту атрымалася пазбегнуць пакарання за зробленыя злачынствы. У канцы 2006 года дыктатар памёр, аблытаны сеткай судовых працэсаў, але не прысуджаны ні па воднаму з іх. Пасля смерці з Піначэта былі знятыя ўсё абвінавачванні.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках