21 траўня 2024, aўторак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар: «Нам не па дарозе з ніводнай дзяржавай»

45

Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў, што не збіраецца праводзіць дэмакратызацыю ў краіне.

Падчас працоўнай паездкі ў Гомельскую вобласць беларускі кіраўнік заявіў, што будзе развіваць партнёрскія стасункі як з Расеяй, так і з Захадам.

«Развароту, павароту няма і быць ня можа. (…) У нас шматвектарная вонкавая палітыка, а усё астатняе - гэта пустыя выдумк», -- перадае слова Аляксандра Лукашэнкі «Радыё Свабода».

«Расея была і будзе брацкай, роднай нам дзяржавай. А Захад - гэта высокатэхналагічны цэнтр, нашы суседзі, там палова нашага тавараабароту. І гэтым усё сказана», -- сказаў Лукашэнка.

Ён лічыць магчымым уступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю саюзам «трох»– Беларусі, Расеі, Казахстану.

«Пажывём - пабачым. Калі атрымаецца, што заплпнавана, то будзе выдатна (…) Нават калі мы не ўступім пакуль у СГА, то нам усё роўна выгадны гэты мытны саюз», -- заявіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка сказаў таксама пра праблемы з Захадам.

«Калі з Расеяй у нас няма практычна ніякіх глабальных праблем, то з Захадам вы ведаеце нашыя адносіны (...) Хоча Захад з намі супрацоўнічаць паводле прынцыпаў, на якіх ён супрацоўнічае з іншымі дзяржавамі, — то мы з задавальненнем будзем гэта рабіць», -- заявіў Лукашэнка.

«Што для нас непрымальна, то я ўжо сказаў: калі хочуць разбурыць краіну і зламаць той курс, які ў Беларусі праводзіцца, то нам не па дарозе з ніводнай палітычнай сілай, з ніводнай дзяржавай», -- — зазначыў Лукашэнка.

Нагадаем, што ў лістападзе сканчваецца выпрабавальны тэрмін, дадзены беларускім уладам Еўразвязам. У лістападзе, у залежнасці ад сітуацыі з дэмакратыяй у Беларусі, будзе вырашацца пытанне падаўжэння ці прыпынення санкцый ЕЗ у дачыненні да беларускага рэжыма. Улады Беларусі мусяць вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі, даць свабоду СМІ і няўрадавым арганізацыям, унесці змены ў Выбарчы кодэкс, каб у краіне стала магчыма правесці свабодныя і дэмакратычныя выбары. Ніводная з гэтых умоў дагэтуль не выканана.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках