18 чэрвеня 2026, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля «Дынама» зноў велізарныя чэргі (Фота)

6

25 верасня ў 10 раніцы пачаўся продаж квіткоў на матч групавога этапу «Лігі Еўропы» «БАТЭ» – «Эвертон», які адбудзецца ў Менску 1 кастрычніка.

Як паведамляе газета «Наша Ніва», каля касаў менскага стадыёна зноў утварыліся велізарныя чэргі за квіткамі на футбольны матч.

У адны рукі будуць прадаваць не больш за чатыры квіткі. Кошт: 10 тыс., 25 тыс.. 40 тыс. рублёў.

«Мы тут з пяці раніцы стаім», -- кажуць аматары футбола, якія стаяць каля касаў. Асноўная маса жадаючых набыць квіткі, паводле іх словаў, пачала збірацца ў 7 гадзінаў раніцы. Праўда, чарга ўсёткі крыху меншая, чым у мінулым лістападзе на матч з «Рэалам».

Сёння квіткі можна будзе таксама набыць і ў Барысаве. Там будзе арганізаваная асобная чарга для ўладальнікаў абанементаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках