17 чэрвеня 2026, Серада, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі паабяцаў Пуціну адказ

30
Зяленскі паабяцаў Пуціну адказ
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў начную атаку РФ.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна адкажа на варварскі ўдар РФ. Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы сказаў, адказваючы на пытанне журналістаў, што ён сказаў бы Пуціну пасля начной атакі.

«А мы яшчэ скажам», — сказаў Зяленскі.

«Пуцін абсалютна цынічна нанёс масіраваны ўдар па Украіне. Я думаю, гэта не выпадкова: яны некалькі дзён збіралі ракеты і чакалі, каб не зрабіць гэтага да віншавання Трампа», — лічыць прэзідэнт Украіны.

Нагадаем, у ноч на 15 чэрвеня расійскія войскі нанеслі па Кіеве масіраваны ўдар, ужыўшы дроны, балістычныя і крылатыя ракеты.

У выніку атакі 140 тысяч абанентаў засталіся без святла, а таксама пашкоджаны Успенскі сабор Кіева‑Пячорскай лаўры.

Пацярпела Нацыянальная кінастудыя імя Даўжэнкі, дзе згарэла найбуйнейшая калекцыя касцюмаў Украіны. Разбураныя і пашкоджаныя жылыя дамы і аб’екты інфраструктуры ў дзесяці раёнах сталіцы Украіны. Паводле апошніх звестак, 25 чалавек параненыя і 4 загінулі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках