«Не – расейскай ваеншчыне!» (Фота)
1- 25.09.2009, 16:00
Працягваюцца акцыі пратэста супраць прысутнасці ў Беларусі расейскіх войскаў і правядзення сумесных ваенных вучэнняў.
Учора і сёння ў Менску былі вывешаныя транспаранты «Не – расейскай ваеншчыне!» Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» замацавалі іх на мастах над цэнтральнымі вуліцамі горада, паведамляе сайт jeans-by.com.
Нагадаем, што ў манеўрах «Захад-2009» удзельнічаюць больш за 12 тысяч ваеннаслужачых і некалькі соцен адзінак баявой тэхнікі. Ніколі раней на тэрыторыю нашай краіны не ўваходзіла такая колькасць расейскіх ваенных – 6 тысяч салдат.
У вучэннях задзейнічана баявая і спецыяльная тэхніка, у тым ліку 103 лятальныя апараты (63 самалёты і 40 верталётаў), каля 470 баявых браніраваных машын, 228 танкаў, 34 самаходныя і буксріуемыя артылерыйскія прылады, мінамёты і рэактыўныя сістэмы залпавага агню.
Адной з мэтаў вучэнняў называецца ліквідацыя ўзброеных канфліктаў, але беларускія дэмакратычныя сілы ўпэўненыя, што вучэнні нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі.

