18 чэрвеня 2026, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На змену «Вялікай васьмёрцы» прыходзіць Саміт G20

4

Саміт G20 стане галоўным эканамічным форумам у свеце, заняўшы тым самым месца саміту «Вялікай васьмёркі».

Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Agence France-Presse, пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве краін - удзельніц саміту «Вялікай дваццаткі», які адкрыўся 24 верасня ў Піцбурзе, ЗША.

У заяве кажацца, што такое рашэнне дазволіць пабудаваць больш устойлівую і збалансаваную сусветную эканоміку, ажыццявіць рэформу фінансавай сістэмы і падняць узровень жыцця ў краінах, якія развіваюцца.

З канца 2008 года саміт G20, першапачаткова створаны як сустрэча міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў індустрыяльных краін, набыў статус неафіцыйнай сустрэчы вышэйшых асобаў «Вялікай дваццаткі» па пытаннях барацьбы з сусветным эканамічным крызісам. Першы саміт у такім фармаце прайшоў 14-15 лістапада 2008 года ў Вашынгтоне, другая сустрэча, прысвечаная крызісу, адбылася 2 красавіка 2009 года ў Лондане.

«Вялікая дваццатка» была створаная ў 1999 годзе па ініцыятыве чальцоў «Вялікай васьмёркі» для абмеркавання пытанняў сусветнай эканомікі. У G20 уваходзяць Аргентына, Аўстралія, Бразілія, Вялікабрытанія, Нямеччына, Індыя, Інданэзія, Італія, Канада, Кітай, Мексіка, Расея, Саудаўская Аравія, ЗША, Турцыя, Францыя, ПАР, Паўднёвая Карэя і Японія. Таксама асобным чальцом «Вялікай дваццаткі» з'яўляецца Еўрапейскі звяз, нягледзячы на то што некаторыя ўваходзячыя ў яго склад краіны прадстаўлены ў G20 самастойна.

На долю ўваходзячых у G20 краін прыходзіцца да 90 адсоткаў ад сусветнага валавога прадукта і каля двух трацін насельніцтва Зямлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках