13 чэрвеня 2026, Субота, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя арышты лідэраў апазіцыі ў Менску (Абноўлена)

29
Масавыя арышты лідэраў апазіцыі ў Менску (Абноўлена)

Затрыманыя лідэр АГП Анатоль Лябедзька і старшыня Партыі камуністаў Сяргей Калякін.

Першым быў затрыманы лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які разам з актывістамі сваёй партыі раздаваў інфармацыйныя матэрыялы з антыкрызіснай платформай Аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Затрыманых Анатоля Лябедзьку і актывіста АГП Аляксандра Сцепаненку даставілі ў УУС Савецкага раёна Менска.

Лідэра АГП вызвалілі праз дзве гадзіны пасля затрымання. У дачыненні да Анатоля Лябедзькі быў складзены пратакол затрымання і пратакол вынятку інфармацыйных матэрыялаў. Адразу ж пасля вызвалення палітык паведаміў сайту www.charter97.org, што мае намер сёння ж працягнуць удзел у інфармацыйных пікетах.

«Тэма крызісу – самая слабая для ўладаў. Відавочна, што гэта самая небяспечная для іх тэма. Сітуацыя ў краіне імкліва пагаршаецца, людзі незадаволеныя, і ўлады баяцца камунікацыі апазіцыі з людзьмі, баяцца таго, што людзі змогуць змагацца за права на годнае жыццё», - заявіў палітык.

Пазней на цэнтральнай прахадной Менскага трактарнага завода падчас раздачы ўлётак затрыманы лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін.

Людзі ў цывільным затрымалі палітыка і завялі ў аўтазак. Журналістаў, якія сталі сведкамі затрымання, да аўтазака не пусцілі. Пазней Калякіна даставілі ў Партызанскае РУУС Менска. У палітыка таксама абшукалі аўтамабіль і канфіскавалі ўсе ўлёткі, што там былі.

«Беларускія ўлады забаранілі ўсе акцыі агульнарэспубліканскага дня сацыяльнага інфармавання, які АДС праводзіць 30 верасня. Сёння былі затрыманыя многія актывісты апазіцыі. Супрацоўнікам міліцыі проста аддадзены загад ад высокапастаўленых чыноўнікаў. Мэта такіх затрыманняў – запужаць людзей, якія спрабуюць займацца палітычнай дзейнасцю», -- заявіў лідэр камуністаў сайту www.charter97.org.

Нагадаем, 30 верасня па ўсёй рэспубліцы Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы праводзяць агульнарэспубліканскі дзень сацыяльнага інфармавання – распаўсюджваюць улёткі і незалежныя газеты з інфармацыяй аб пагаршэнні эканамічнай сітуацыі ў краіне і праграме дэмакратаў па выхадзе з крызісу. З 450 заявак, пададзеных на правядзенне пікетаў у гэты дзень, задаволеныя дзве – у Магілеве і Полацку. АДС праводзяць сацыяльнае інфармаванне, нягледзячы на забароны ўладаў. Апазіцыянеры вырашылі правесці так званыя «лятучыя пікеты» па раздачы ў розных частках Менска інфармацыйных матэрыялаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках