14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Рыбак адмовіўся ад шоў Опры Уінфры дзеля канцэртаў ва Украіне

5

21 верасня з канцэртам у Харкаве стартуе ўсеўкраінскі тур беларуса з Нарвегіі Аляксандра Рыбака.

Дзеля выступу перад украінскімі гледачамі ён адмовіўся ўдзельнічаць у «Шоў Опры Уінфры».

Пра гэта паведамляе выданне «E-motion».

Як стала вядома, на канец верасня прадусэры самага папулярнага ток-шоў планеты, у якім удзельнічалі хіба што не ўсе сусветныя знакамітасці, запрашалі Рыбака.

Я нават не задумваўся, апынуўшыся перад выбарам, што рабіць: Украіна ці Опра. Канешне вельмі хацелася б пагутарыць і з Уінфры. Мне вельмі падабаецца яе шоў, але ва Украіну я закахаўся з першага позірку», - заявіў спявак выданню Блик.

Нагадаем, што ў траўні на Еўрабачанні-2009, 23-гадовы музыкант адразу прызнаўся ў каханні ўкраінскім спявачкам. Так, на яго думку, лепшай на конкурсе была песня Святланы Лабады. Пазней ён назваў Ані Лорак сваёй музай.

Канцэртам у Харкаве распачынаецца тур Аляксандра Рыбака ва Украіне. 22 верасня пераможца Еўрабачання выступіць у Кіеве, 24 – у Адэсе і 25 – у Днепрапетроўске.

28 верасня Аляксандр Рыбак выступіць у Менску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках