13 чэрвеня 2026, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі расейскі дыпламат пратараніў аўтамабіль паліцыі

13

У эстонскім горадзе Нарва паліцыя паспрабавала затрымаць аўтамабіль амбасады Расеі ў Эстоніі, кіроўца якога знаходзіўся, паводле яе меркавання, у нецвярозым стане.

Як паведаміла ў панядзелак Эстонскае тэлебачанне, паліцыя затрымала аўтамабіль з дыпламатычным нумарам каля дома нумар 9 па вуліцы Вестэрвалі каля 15.00 мск нядзелі, перадае «Інтэрфакс».

Паводле звестак прэс-службы паліцыі, за рулём аўтамабіля знаходзіўся 53-гадовы дарадца консульства Расеі ў Нарве. Ён прад'явіў дакументы, якія пацвярджаюць дыпламатычную недатыкальнасць.

Паліцыя забараніла дыпламату працягваць язду, прапанаваўшы даставіць яго дадому. Тым не менш, паводле звестак тэлеканала, кіроўца к зрушыўся месца, а паліцыянтам прыйшлося адскочыць у бок, каб не патрапіць пад колы.

Два патрульныя аўтамабілі зноў паспрабавалі спыніць машыну дыпламата каля дома нумар 3 па вуліцы Тулевіку. Тады ён пайшоў на таран паліцэйскага аўтамабіля і з'ехаў. Дарадца консульства прыпаркаваў свой аўтамабіль у 14.42 каля дома нумар 20 па вуліцы Віру і сышоў дадому.

Па факце тарана паліцэйскага аўтамабіля паліцыяй пачатае справаводства аб парушэнні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках