13 чэрвеня 2026, Субота, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілер паскардзіўся Мядзведзеву, што Беларусь не плаціць за газ

5

ААТ «Газпром» разлічвае, што Беларусь ліквідуе запазычанасць за пастаўлены газ да канца 2009 года.

Пра гэта заявіў 7 верасня кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер на сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым. Па словах Мілера, запазычанасць Беларусі — парадку 200 мільёнаў даляраў — сфармавалася ў пачатку года. Зараз яна крыху паменшылася, часткова была згашаная ў жніўні, але ўсё яшчэ застаецца «вельмі значнай», паведамляе РИА «Новости».

Раней «Газпром» заяўляў, што плацяжы Беларусі за спажыты газ на працягу апошніх гадоў ажыццяўляліся перыядычна з парушэннем кантрактных абавязацельстваў і дамоўных тэрмінаў. Ускладненні ў эканоміцы Беларусі ва ўмовах сусветнага крызісу прывялі да паніжэння ўзроўня плацежаздольнасці спажыўцоў газу, канстатавалі ў расейскай кампаніі. У прыватнасці, за газ, пастаўлены ў студзені—траўні 2009 года, утварылася запазычанасць перад ААТ «Газпром» больш за 244 млн. даляраў.

Кантракт паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам» вызначае формулу кошту на газ для Беларусі з 1 студзеня 2008 года як адпавядаючую формуле кошту пры пастаўках расейскага газу ў Еўропу, але з паніжальнымі каэфіцыентамі на 2008—2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна). У другім квартале 2009 года кантрактны кошт на газ для Беларусі склаў 157,74 даляры за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках