19 траўня 2024, Нядзеля, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля санкцый уладаў прадпрымальнік зладзіў раздачу ежы дома (Фота)

32

Прадпрымальны Мікалай Чарнавус зладзіў дабрачынны абед у трэці раз, гэтым разам з улікам папярэджання санстанцыі – у прыватнай хаце.

Пасля таго, як прадпрымальніка абвінавацілі ў парушэнні санітарна-гігіенічных правіл і норм пры правядзенні дабрачыннага абеда на рынку 6 жніўня, Мікалай Чарнавус паспрабаваў пайсці «правільным» шляхам і падаў заяву на правядзенне дабрачыннага абеду ў некалькіх завадскіх сталовых Баранавіч.

У сталовых прадпрыемстваў, куды я звярнуўся, – распавёў газеце «Intex-press» Мікалай Чарнавус, – дазволы на арэнду памяшканняў я так і не атрымаў. У адной сталовай адказвалі, што ў іх рамонт ідзе, хоць пры мне там прымалі заяўку на правядзенне вяселля, у іншай, што ў іх сталовая прызначаная толькі для працаўнікоў заводу».

Мікалай Чарнавус знайшоў падтрымку ў сваіх знаёмых. Адна з іх, Вера Іосіфаўна, дала сваю хату і панадворак для правядзення дабрачыннага абеду.

Гасцей у хаце ў Веры Іосіфаўны 7 верасня сабралося каля 15 пенсіянераў, яны дапамагалі гатаваць арганізатару дабрачыннай акцыі бліны і пяльмені, і частавалі імі адзін аднаго.

Нагадаем, што ў пачатку жніўня баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус правёў дабрачынны абед для маламаёмасных на мясцовым рынку.

Галоўны лекар Баранавіцкага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Плескацэвіч палічыў правядзенне абедаў на рынку непрымальным. Прадпрымальніку было вынесенае папярэджанне.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках