19 траўня 2024, Нядзеля, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес прапанаваў Лукашэнку стварыць новы СССР

20

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес падчас візіту ў Менску прапанаваў Аляксандру Лукашэнку аб’яднацца, каб стварыць адзіную стратэгію, якая «распаўсюдзіцца на ўвесь свет».

«Мы абмяркуем умовы, каб нам яшчэ больш з’яднацца. Мы мусім стварыць штосьці новае, бо сённяшняя (сусветная) сістэма служыць меншасці дзеля абагачэння. Але большасці яна не служыць», - сказаў Чавес падчас перамоваў з Лукашэнкам у вузкім складзе ў сераду ў Менску. Мы мусім стварыць нейкі саюз рэспублік, свабодных рэспублік», - цытуе «Интерфакс» венесуэльскага кіраўніка.

Чавес таксама адзначыў, што «Лукашэнка быў амаль невядомы Лацінскай Амерыцы, а сёння яго ўсе ведаюць ў Лацінскай Амерыцы, ведаюць, дзе знаходзіцца Беларусь».

На пачатку сустрэчы Лукашэнка заявіў, што лічыць магчымым ужо ў найбліжэйшай перспектыве значна пашырыць гандлёва-эканамічныя стасункі з Венесуэлай, у разы павялічыўшы тавараабарот паміж краінамі. «Мы ўжо нямала зрабілі, і зрабілі практычна. Сёння ў нас сотні мільёнаў (даляраў ЗША) тавараабарот, а калі канчаткова рэалізуем тое, што запланавалі, то гэта будуць міліярды», - падлічыў беларускі прэзідэнт.

«Бачу па тваіх вачах, настрою, што тут табе падабаецца», - сказаў Лукашэнка Чавесу. Венесуэльскі прэзідэнт адказаў: «Я адчуваю сябе як рыба ў вадзе». Лукашэнка дадаў: «Бачу, табе падабаецца, што беларусы робяць у Венесуэле. А калі гэта падабаецца, то мы ўсё зробім». Ён паведаміў, што ў найбліжэйшы час у Каракасе прапануе абмеркаваць новыя напрамкі супрацоўніцтва з Венесуэлай.

«Калі?» - спытаў Чавес. «Як толькі скажаш, так і прыеду, - адказаў Лукашэнка. – Мы праедзем усю Венесуэлу, магыма, штосьці яшчэ прыдумаем у нашых стасунках». Чавес дадаў: «Падумаем і будзем развівацца далей». Ен выказаў меркаванне, што кіраўнік Беларусі зможа наведаць Венесуэлу ў лістападзе-снежні гэтага года.

Аднак Лукашэнка паведаміў, што плануе паехаць у Венесуэлу «ужо ў пачатку наступнага года».

Чавес паведаміў таксама, што падчас учорашняга наведвання Менскага аўтамабільнага завода яму «спадабалася быць кіроўцам аўтобуса». «Мы гэта зробім у Венесуэле (зборку беларускай тэхнікі)», - паабяцаў Уга Чавес.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках