14 снежня 2025, Нядзеля, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі абаранілі крамнага злодзея ад аховы

26

Прыстойна апрануты малады чалавек выклікаў падазрэнне ў службы бяспекі крамы «Рублёўскі» на праспекце Пушкіна, калі перабіраў ўпакоўкі кавы на паліцах.

Ахоўнікі, якія дзяжурылі ля камераў відэаназірання, заўважылі: слоік з таварам наведвальнік спачатку паклаў у кошык, а затым перахаваў у рукаў курткі.

Спакойна прайшоўшы паўз касы, нясун накіраваўся да выхаду, дзе і быў затрыманы з доказамі злачынства. Зламыснік пачаў вырывацца, завязалася бойка з аховай. Чуллівыя мінакі, убачыўшы тое, што адбываецца, і не разабраўшыся ў сутнасці, сталі абараняць «небараку», а той, скарыстаўшыся збянтэжанасцю аховы, уцёк…

Як паведаміла агенцтву «Менск-Навіны» Ала Галубовіч, якая часова выконвае абавязкі прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС, неўсталяванага зламысніка зараз адшуквае міліцыя. Узбуджаная крымінальная справа. Пакаранне, якое чакае спрытнюгу — ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі. Калі б правапарушальнік не стаў аказваць супраціў ахоўніку, змог бы абысціся толькі адміністрацыйным пакараннем.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках