26 снежня 2024, Чацвер, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску працягваюцца арышты апазіцыянераў

13

Моладзевы актывіст Тарас Сурган, сябар Сяргея Каваленкі, які вывесіў нацыянальны сцяг, асуджаны на 7 сутак.

Суддзя Чыгуначнага раённага суда Віцебска Т. Цыганкова прызнала яго вінаватым у «хуліганстве» - нецэнзурнай лаянцы. Гэты артыкул актыўна выкарыстоўваецца ў Беларусі для арыштаў апазіцыянераў, каб схаваць палітычную матывіроўку рэпрэсіяў.

Факт хуліганства Тарас Сурган спрабаваў аспрэчыць: ён распавёў, што 9 студзеня пайшоў выносіць смецце, і невядомыя людзі заявілі яму, што ён павінен сесці ў машыну і праехаць з імі. Людзі ў цывільным апынуліся супрацоўнікамі міліцыі, і сёння ў судзе былі сведкамі – сцвярджалі, што Сурган нецэнзурна лаяўся, паведамляе «Радыё Свабода».

Апазіцыянер заявіў адвод суддзі, сказаўшы, што не давярае суду разглядаць справу. Але яго адвод адхілілі.

Дэмакратычныя актывісты, якія прыстунічалі на судзе, напісалі скаргу старшыні суда Раісе Лупянковай пра тое, што суддзя Цыганкова ставілася да падсуднага прадузята і паводзіла сябе груба.

Адразу пасля абвяшчэння пастановы суда Тараса Сургана ўзялі пад варту і адвезлі ў следчы ізалятар часавага ўтрымання, дзе ён прабудзе наступныя 7 сутак.

«Мой арышт — гэты пачатак правакацыяў у дачыненні да ўсіх апазіцыйных актывістаў у Віцебску пасля таго, як на галоўнай ёлцы горада з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Зараз да ўсёй апазіцыі Віцебска будуць ужывацца правакацыі, прэвентыўныя затрыманні, ставіцца ў віну выдуманыя парушэнні. Улада проста спалохалася і будзе дзейнічаць жостка», — сказаў Сурган напярэдадні суду.

Нагадаем, што 7 студзеня на вершаліне 35-метровай навагодняй ёлкі на плошчы Перамогі ў Віцебску з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. За гэта быў затрыманы 34-гадовы актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Пастановай пракурора Віцебска 10 студзеня апазіцыянер быў змешчаны ў СІЗА на два месяцы. У дачыненні да яго ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі. 12 студзеня апазіцыянер быў вызвалены пад падпіску аб невыездзе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках