27 верасня 2024, Пятніца, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагроза выбуху цягніка «Менск–Гомель»: эвакуяваныя 400 чалавек

8

Здарэнне адбылося паміж станцыямі Чырвоны Бераг і Жлобін 20 студзеня прыкладна ў 18.00.

361 пасажыр і 25 работнікаў чыгункі былі эвакуяваныя з хуткага цягніка Менск—Гомель з-за пагрозаў аднаго з пасажыраў падарваць цягнік. Як паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС, малады хлопец падышоў да праваднікам першага вагона і заявіў, што цягнік замініраваны.

Праваднік даклаў пра гэта начальніку цягніка, а той — у міліцыю і МНС. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС, міліцыі, КДБ і група размініравання. Пасажыры і работнікі цягніка былі эвакуяваныя, размешчаныя ў інтэрнаце Чырвонабярэжскага аграрнага каледжа, а затым дастаўленыя на аўтобусах у Жлобін. З райцэнтра пасажыраў на дызель-цягніку адправілі ў Гомель. Група размініравання не знайшла ў цягніку выбуховай прылады. "Падрыўнік" затрыманы, з ім праводзяць следчыя дзеянні.

Работнікі цягніка паведамілі, што пасажыр паводзіў сябе неадэкватна — дэбашырыў, лаяўся, таму яшчэ ў Бабруйску праваднікі цягніка выклікалі міліцыю, каб уціхамірыць хулігана. Але да гэтага часу ён сам супакоіўся, і ў міліцыю яго не забралі. Калі цягнік ад'ехаў ад Бабруйска, малады чалавек стаў ізноў праяўляць агрэсіўнасць. Па словах праваднікоў, ён крычаў, што з'яўляецца працаўніком ВАХ БелЧ, заяўляў, што цягнік замінаваны. Калі прыбыла міліцыя, хлопец спрабаваў збегчы, але яго злавілі.

Затрымка цягніка, які выехаў з Менска ў 14.52, склала больш за тры гадзіны. Таксама са спазненнем прыбыў цягнік Менск—Гомель, які выехаў са сталіцы ў 17.15.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках