18 траўня 2024, Субота, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрабязнасці расследавання забойства касіркі «Абсалютбанк» не раскрываюцца

7

Генпракуратура лічыць, што забойства касіркі абменнага пункта «Абсалютбанк» будзе раскрытае.

Такое меркаванне, як перадае «Интерфакс», выказаў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан.

«Праводзіцца вельмі сур'ёзная і мэтанакіраваная праца. У нас ёсць упэўненасць у тым, што гэтае злачынства будзе раскрытае», - заявіў журналістам Конан.

Пры гэтым ён адзначыў, што «штодня ад 200 да 300 чалавек» працуюць над раскрыццём гэтага злачынства. Іншыя падрабязнасці хода следства па гэтым злачынстве Віктар Конан паведаміць адмовіўся, спаслаўшыся на таямніцу следства.

Намеснік генпракурора таксама паведаміў, што Беларусь рапачала працэс экстрадыцыі мужчыны, затрыманага ў Маскве, якога падазраюць у крадзяжы з абменнага пункта «Абсалютбанк» універсама «Цэнтральны», здзейсненым 18 снежня 2009 года.

«Аператыўная група супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі выехала ў Маскву, у сувязі з затрыманнем там падазраванага ў здзяйсненні крадзяжу грошай з абменнага пункта валютаў ва ўніверсаме "Цэнтральны"», - паведаміў Конан.

«Пытанне аб экстрадыцыі затрыманага знаходзіцца ў стадыі выканання», - паведаміў ён.

Нагадаем, што ў менскім ўніверсаме «Аўтазаводскі» па вул.Варвашэні 10 снежня 2009 года быў знойдзены труп касіркі абменнага пункта валютаў - 21-гадовай мянчанкі. Цела дзяўчыны знайшоў кіроўца-інкасатар, які і патэлефанаваў на спецлінію 102. Як было ўсталявана пазней, з абменнага пункта была выкрадзеная выручка ў памеры каля Br35 млн. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 ст.139 «Забойства» КК Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках