25 снежня 2024, Серада, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія эколагі звярнуліся ў Генпракуратуру РФ наконт беларускай АЭС

5

29 студзеня група «Экаабарона» звярнулася ў Генпракуратуру Расейскай Федэрацыі.

Расейскія эколагі патрабуюць праверыць адпаведнасць тамтэйшаму заканадаўству Міжурадавага пагаднення Беларусі і Расеі аб будаўніцтве АЭС у Астраўцы, паведамляе «Еўрарадыё».

Пра падрыхтоўку гэткага дакумента, які прадугледжвае вываз у Расею на перапрацоўку адпрацаванага ядзернага паліва з Астравецкай АЭС, яшчэ тыдзень таму заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Як паведаміў эксперт «Экаабароны» прафесар Андрэй Ажароўскі, падпісанне анансаванага пагаднення будзе пярэчыць не толькі расейскаму, але і міжнароднаму заканадаўству.

«Беларусь будзе вырабляць гэтыя адходы. Таму ніякай прычыны, каб адпраўляць іх у іншыя краіны, няма. Гэта папросту несумленная здзелка. Мы разумеем, што яна выгадная «Расатаму», расейскай карпарацыі па атамнай энергіі. Але яна нявыгадная народу Расеі. Больш за тое, мы глыбока перакананыя, што гэта нявыгадна і для Беларусі. Зірніце, якія аб’ёмы транспартавання будуць з аднаго канца краіны ў іншы! Эшалоны з асабліва небяспечным грузам будзе курсаваць некалькі разоў на год, ствараючы магчымасці для радыяцыйнай аварыі, у прынцыпе, на кожнай станцыі», -- сказаў Андрэй Ажароўскі.

Нагадаем, што з вывазам адпрацаванага паліва ў Беларусі могуць узнікнуць праблемы. Для ўвоза яго ў Расею спатрэбіцца станоўчае заключэнне Дзяржаўнай экалагічнай камісіі літаральна па кожным вагоне з Астравецкай АЭС.

Акрамя спрэчак па радыеактыўнасці кожнага «астравецкага» вагона, Беларусь чакаюць і дадатковыя выдаткі. Дарэчы, у Расеі перапрацоўка ядзернага паліва далёка не танная: цана вагаецца ад 680 да 1500 даляраў за кілаграм. Усяго на перапрацоўку з Астравецкай АЭС штогод плануецца адпраўляць 26,7 тон адпрацаванага ядзернага паліва. Адпаведна, ад 1,8 да 4 мільёнаў даляраў. За 60 гадоў, на якія разлічана АЭС, перапрацоўка паліва будзе каштаваць ад 108 да 240 мільёнаў даляраў. Для параўнання, Нацыянальную бібліятэку пабудавалі за 90 мільёнаў, а агульны кошт рэканструкцыі палацавага комплексу Радзівілаў у Нясвіжы склаў 48 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках