14 снежня 2018, Пятніца, 21:15
Дзякую вам
Рубрыкі

Пятая жонка прэзідэнта (Фота)

15

Адна з жонак была міністрам замежных спраў, а цяпер займае пасаду кіраўніка МУС.

У панядзелак, 4 студзеня, 68-гадовы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаб Зума абзавёўся пятай жонкай. Ёю стала 37-гадовая Табека Мадзіба.

Вясельная цырымонія адбылася ў яго родным сяле Нкандле ў правінцыі Квазулу-Наталь. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі палітычнай і эканамічнай эліты краіны, а таксама мясцовыя жыхары, апранутыя ў звярыныя шкуры, перадае «Корреспондент.net».

Зума родам з племя зулусаў. Ён першым з лідэраў Паўднёвай Афрыкі афіцыйна абвясціў аб сваёй прыхільнасці да традыцый шматжонства, прынятых у ягоным племені. Працэс яго шлюбу з Табекай Мадзібай доўжыўся два гады. У 2008 годзе ён заплаціў за яе выкуп (ілабола), аддаўшы статак кароў, і яго пятая выбранніца стала суправаджаць яго на афіцыйных мерапрыемствах.

Але законнай жонкай згодна з традыцыйным правам зулусаў яна стала толькі зараз, пасля правядзення цырымоніі ўдэндве - прадстаўлення нявесты старэйшынам роду жаніха. Ад Зума ў яе трое дзяцей. У цэлым жа прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі абзавёўся 18 нашчадкамі.

Табека Мадзіба стала пятай яго жонкай і афіцыйнай трэцяй лэдзі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Упершыню Джэйкаб Зума ажаніўся з Гертрудай Сізакелі Хумалай у 1973 годзе, неўзабаве пасля свайго выхаду з турмы, куды ён трапіў за барацьбу супраць рэжыму апартэіду. Затым прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ажаніўся з Кейт Зуме, якая памерла ў 2000 годзе. Трэцяй яго жонкай стала Нкасазане Дламіні-Зума. Пазней ён з ёй расстаўся. Пасля гэтая жанчына стала міністрам замежных спраў, а цяпер займае пасаду кіраўніка МУС Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Тры гады таму Зума ажаніўся з сваёй чацвёртай жонкай - Нампумелела Нтулі. Але на пяці афіцыйных жонках лідэр ПАР спыняцца не збіраецца. Мясцовыя СМІ пішуць пра падрыхтоўку шостага вяселля прэзідэнта. Нядаўна Зума выплаціў ілабола сваякам яшчэ адной жанчыны па імені Бонга Нгема.