27 верасня 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Оршы пагражалі падарваць цягнік «Калінінград – Масква»

6

Пасажыры цягніка «Калінінград – Масква» - 574 чалавекі – былі эвакуяваныя ўначы ў сераду ў горадзе Орша Віцебскай вобласці з-за пагрозы выбуху.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе МНС Беларусі.

«Усе пасажыры былі выведзеныя з цягніка ў памяшканні вакзалу горада Оршы, тэрыторыя вакол цягніка была ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі і МНС. Цягнік быў даследаваны наконт наяўнасці выбуховай прылады. Нічога не выяўлена», - распавялі ў МНС Беларусі.

Там адзначылі, што затрымка руху склала 2 гадзіны 11 хвілінаў, пасля чаго пасажыры цягніка «Калінінград – Масква» вярнуліся ў вагоны і адправіліся ў Маскву.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках