28 снежня 2024, Субота, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурорскія высновы аб смерці Алега Бябеніна перакладаюць на ангельскую

2

Над перакладам працуюць спецыялісты, нанятыя АБСЕ.

У пракуратуры Менскай вобласці БелаПАН паведамілі, што ў цяперашні час матэрыялы расследавання па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна перакладаюцца на ангельскую мову.

Пераклад ажыццяўляецца для экспертаў гэтай арганізацыі, якія павінны прыбыць у Беларусь для ўдзелу ў расследаванні смерці журналіста.

Паводле не пацверджанай афіцыйна інфармацыі прыезд патолагаанатама і крыміналіста з Нарвегіі і Швецыі чакаецца 25-26 кастрычніка.

Як БелаПАН паведамляў раней, тэрмін правядзення праверкі па факце гібелі Алега Бябеніна падоўжаны пракурорам Менскай вобласці да 3 лістапада. Комплексная экспертыза цела загінулага завершаная толькі часткова.

Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават ў даце надыходу смерці журналіста. Спачатку было заяўлена, што смерць надыйшла ўдзень 3 верасня, на наступны дзень эксперты заявілі, што трагедыя адбылася 2 верасня. Гэтая дата значыцца і ў афіцыйным пасведчанні аб смерці.

Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках