3 траўня 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Светлая памяць

76
Светлая памяць

Сёння cпаўняецца 40 дзён з дня гібелі заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна.

Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце надыходу смерці журналіста. Спачатку было заяўлена, што смерць надышла ўдзень 3 верасня, на наступны дзень эксперты заявілі, што трагедыя адбылася 2 верасня. Гэтая дата значыцца і ў афіцыйным пасведчанні аб смерці.

Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай цыдулкі. Сябры і калегі журналіста заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту.

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці кажуць пра «палітычнае забойства». Алег уваходзіў у каманду аднаго з галоўных канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі на выбарах прэзідэнта, які маюць адбыцца 19 снежня – лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава. Усе памятаюць, чым скончылася супрацьстаянне з уладай для некаторых апанентаў рэжыму напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года – згаданых ужо Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, былога віцэ-спікера парламента Генадзя Карпенкі, журналіста Дзмітрыя Завадскага.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках