9 лiстапада 2026, панядзелак, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску выстаўлена на продаж незвычайная кватэра на беразе Свіслачы

У Мінску выстаўлена на продаж незвычайная кватэра на беразе Свіслачы

Уласная тэраса тут больш, чым многія мінскія пакоі.

У жыллёвым комплексе «Левада» ёсць дамы, якія стаяць на самым беразе Свіслачы, піша Onlíner. Іх асаблівасці — малапавярховасць, прэміяльнасць і від на ваду. У гэтых новабудоўлях шмат прасторных кватэр, якія часцей чакаеш сустрэць у дарагіх дамах, аднак ёсць і нявялікія, але вельмі цікавыя. Цяпер на продаж выстаўлена студыя на першым паверсе з уласнай велізарнай тэрасай. Выглядае яна атмасферна.

Гэты цагляны дом з’явіўся ў ЖК «Левада» на вуліцы Нававіленскай у 2021 годзе. У ім усяго 4 паверхі. Кватэры на ніжнім узроўні могуць пахваліцца адкрытымі тэрасамі. Іх уладальнікі часта азеляняюць і ператвараюць у летнюю зону адпачынку.

Агульная плошча выстаўленай на продаж кватэры — 44,9 кв. м.

Уласнік кватэры вырашыў не ўзводзіць лішнія сцены, ператварыўшы кватэру ў студыю. Спальная зона выдзелена нішаю, але ўсё роўна зліваецца з зонай гасцёўні і кухні.

Нельга не адзначыць лофтавы і мінімалістычны інтэр’ер у шэрых адценнях. Рыэлтар распавядае:

— Кватэра выкананая паводле індывідуальнага дызайн-праекта. Стыль лофт — гэта спалучэнне свабоды, функцыянальнасці і эстэтыкі. Тут прадумана кожная дэталь — ад зоніравання да асвятлення.

Па сутнасці, у кватэру можна заязджаць і адразу жыць:

— Цалкам гатовая да пражывання. Вам не давядзецца марнаваць час і сілы на ўладкаванне. Кватэра ўкамплектаваная ўсёй неабходнай мэбляй і тэхнікай, каб вы маглі адразу ж атрымліваць асалоду ад камфортнага жыцця.

А вось і тэраса, плошча якой 26,1 кв. м — амаль як палова кватэры.

Кошт такога незвычайнага жылля — 565 000 рублёў, або каля $189 000 па курсе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲