У Шатландыі паставяць помнік мядзведзю, які змагаўся з гітлераўцамі
12- 14.10.2010, 10:58
У Эдынбургу плануецца ўзвесці помнік мядзведзю, які дапамагаў польскім салдатам у вайне супраць нямецкіх фашыстаў, якія ўварваліся ў Польшчу ў 1939 годзе.
Манумент мядзведзю-антыфашысту абыйдзецца ў 200 тысяч фунтаў стэрлінгаў, паведамляе ў сераду брытанская газета The Daily Telegraph.
Паводле словаў скульптара Алана Херыёта, манумент увекавечыць «радавога Войтэка» - двухмятровага, які важыў больш за 200 кг, бурага мядзведзя, які ў гады Другой сусветнай вайны ваяваў на баку польскага войска, а пасля вайны скончыў свае дні «на пенсіі» ў Эдынбургскім заапарку, піша NEWSru.com.
Макет помніка ўяўляе сабой кампазіцыю з мядзведзя Войтэка і салдата, які даглядаў яго, - Петра Прэндыса. Салдат стаіць, паклаўшы руку на карак лагоднага волата, так, як яны, бывала, разам шпацыравалі па ваеннаым лагеры.
Салдаты 22-ой роты польскага корпуса, які ваяваў на баку саюзнікаў, падабралі мядзведзя ў лесе, калі ён быў маленькім, і пакінулі ў сябе. Яны далі яму мянушку Радавы Войтэк. У перакладзе з польскай мовы яго імя азначала «ўдачлівы воін».
Мядзведзь лічыўся талісманам свайго падраздзялення. Ён не толькі ўзнімаў настрой паплечнікам, але і сам здзейсніў нямала подзвігаў на палях бітваў. Адным з найбольш яркіх эпізодаў з яго удзелам стаў выпадак у 1944 годзе падчас бітвы пад Монтэ-Касіна. Тады Войтэк добраахвотна дапамог сваім таварышам пад агнём ворага даставіць боепрыпасы для артылерыі саюзнікаў.
У прамежках паміж баямі з фашыстамі Войтэк любіў шпацыраваць у кампаніі Петра Прэндыса па тэрыторыі ваеннага лагера. Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны мядзведзь змясціўся ў Эдынбургскім заапарку, дзе і знаходзіўся «на пенсіі» да сканчэння сваіх дзён.