Патрапіць на флюараграфію без чаргі можна - за подпіс
24- 15.10.2010, 12:14
У Бабруйскай гарадской паліклініцы № 7 подпісы за дыктатара ў пацыентаў збіраюць падчас прыёму.
Пра гэта «Праваабаронцам за свабодныя выбары» паведаміла жыхарка 6-га мікрараёна Бабруйска.
«Я прыйшла ў паліклініку, каб прайсці флюараграфію, а там вялікая чарга. Праз нейкі час з кабінета выйшла медсястра, і кажа «Хто паставіць подпіс за Аляксандра Лукашэнку, можа прайсці без чаргі». Людзі, вядома, вельмі здзівіліся такому крэатыву медперсанала», - распавяла жанчына.